Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

№4,2025
Часопіс “Ахова працы і сацыяльная абарона” – ведамаснае выданне Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Выходзіць штомесяц.

Задачы ўстановы «Рэдакцыя часопіса «Ахова працы і сацыяльная абарона»:

  • прадастаўленне шырокаму колу чытачоў інфармацыі па пытаннях аховы працы, сацыяльнай абароны і жыццядзейнасці чалавека, сацыяльнага партнёрства, заканадаўства ў сферы працоўных і звязаных з імі адносін і практыкі яго прымянення;
  • прапаганда дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы і сацыяльнай абароны, пазітыўнага досведу, у тым ліку і міжнароднага, дасягненняў навукі і практыкі ў справе стварэння здаровых і бяспечных умоў працы;
  • рэклама найноўшых распрацовак у галіне бяспекі і гігіены працы, у тым ліку сродкаў індывідуальнай і калектыўнай абароны работнікаў.
Кароткі змест нумара №4,2025 г.

Особое внимание

РЫХТУЕМ СЕЛЬГАСТЭХНІКУ ДА ВЕСНАВОЙ ПАСЯЎНОЙ

Жукоўская Жанна Аляксееўна

З надыходам вясны ў сельскагаспадарчых арганізацыях пачынаецца напружаная і адказная пара. Асаблівую ўвага варта звярнуць на падрыхтоўку машын і агрэгатаў: забяспечыць выкананне патрабаванняў бяспекі і азнаёміцца з прыкладамі, якія не варта паўтараць.

Обеспечение безопасности

ІНСТРУКЦЫЯ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ ПРЫ РАПРАЦОЎЦЫ ВЕТРАВАЛЬНЫХ І (АБО) БУРАЛОМНЫХ ЛЕСАСЕК – АБНАЎЛЕННІ

Буй Аляксандр Іванавіч

У дапамогу работнікам галіны Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь – інструкцыя па ахове працы пры распрацоўцы ветравальных і (або) бураломных лесасек з фотаматэрыяламі

Расследование и анализ

ПАЛІРОЎКА АЎТАЦЫСТЭРНЫ ДАРАЖЭЙ ЖЫЦЦЯ?

Сакулевіч Крысціна Міхайлаўна

Чарговы няшчасны выпадак паказаў: дапусціць супрацоўніка да працы без адпаведнай кваліфікацыі, інструктажоў і сродкаў індывідуальнай абароны, ды яшчэ і ў мэтах эканоміі – значыць дапусціць трагедыю.

Расследование и анализ

ЦЁМНАЯ МАЙСТЭРНЯ

Пляшак Уладзімір Генрыкавіч

Уважліва вывучыце правілы па ахове працы і пераканайцеся, што працоўныя месцы адказваюць патрабаванням бяспекі – да траўмы могуць прывесці няправільная інтэрпрэтацыя закона і ўсяго адна патухлая лямпачка.

Расследование и анализ

ВЫВЕЛІ СА СТРОЮ

Васіленка Людміла Міхайлаўна

Кіраўнік павінен забяспечыць бяспечную эксплуатацыю абсталявання, нават калі супрацоўнікі просяць пакінуць усё, як ёсць.

Трудовые отношения

ПЛАНАВАЦЬ ЧАС ТАК, КАБ ЯГО СТАЛА БОЛЬШ

Каспяровіч Вольга Мікалаеўна

Калі вы хочаце быць прадуктыўным чалавекам і аптымізаваць працоўны працэс, то да любой справы можна падабраць прыдатную тэхніку кіравання часам. І тады поспех будзе хоць крышачку, ды бліжэй.

Официально

КАНТРОЛЬНЫЯ ЧЭК-ЛІСТЫ: ЁСЦЬ ЗМЯНЕННЯ

Расолава Вольга Вячаславаўна

Якія змены ўнесены ў загад Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2019 г. № 3 "Аб устанаўленні форм кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў)" загадамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2025 г. № 4 і ад 11 лютага 2025 г. № 18.

Особое внимание

НА ВЫШЫНІ: БЯСПЕКА ДАХАВЫХ РАБОТ

Томашаў Дзяніс Мікалаевіч

Прыходзіць вясна: светлавы дзень павялічваецца, патроху цяплее – а значыць, умовы для дахавых работ становяцца больш камфортнымі. Самы час успомніць адпаведныя правілы па ахове працы, а заадно зірнуць на прыклады іх парушэнняў.

Академия охраны труда

СПЕЦАДЗЕННЕ І СПЕЦАБУТАК: НЮАНСЫ ВЫДАЧЫ, ВЫКАРЫСТАННЯ І АФАРМЛЕННЯ

Драздоў Аляксандр Сяргеевіч

Тонкасцяў у выдачы, эксплуатацыі і дакументальным афармленні спецсродкаў мноства. Як выдаць СІА, не прадугледжаныя тыпавой інструкцыяй? Ці можна прадаць іх працаўніку? А выдаць памыць? Добрая навіна: на пытанні, як паступіць у цяжкай сітуацыі, ёсць адказы.

Академия охраны труда

АРГАНІЗУЕМ ВЕНТЫЛЯЦЫЮ НА ЗВАРАЧНАЙ ВЫТВОРЧАСЦІ

Палякаў Вадзім Ігаравіч, Палякова Вольга Яўгенаўна

Зварачныя работы нездарма адносяцца да работ з павышанай небяспекай. Сярод шматлікіх пагроз для здароўя супрацоўніка – атручванне шкоднымі газамі. Каб пераканацца ў бяспецы і ўздыхнуць з палёгкай, трэба правільна арганізаваць вентыляцыю – менавіта ад яе эфектыўнасці шмат у чым залежыць здароўе працоўных на зварачнай вытворчасці.

Трудовые отношения

ЗВЫШУРОЧНАЯ ПРАЦА: ПАНЯЦЦЕ, АБМЕЖАВАННІ, КАМПЕНСАЦЫІ

Масленікава Наталля Дзмітрыеўна

У ходзе вытворчай дзейнасці ў арганізацыях нярэдка бываюць выпадкі, калі па аб'ектыўных прычын. Аб тым, як іх арганізаваць, аплаціць, якая найбольшая працягласць звышурочных прац і ці ёсць абмежаванні ў іх выкананні.

Социальная сфера

«ДАПАМОГА ЛЮДЗЯМ З ДАБРОМ У СЭРЦЫ»: ДЗЯРЖЫНСКІ ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ ЦЭНТР САЦЫЯЛЬНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ НАСЕЛЬНІЦТВА

Федарака Анастасія Сяргееўна

Як гэта быць надзейным плячом і цэнтрам прыцягнення для неабыякавых людзей, запускаючы ланцуговую рэакцыю дабрыні, расказала дырэктар установы Рамановіч Вікторыя Уладзіміраўна.

Социальная сфера

АДКАЗЫ НА ПЫТАННІ:

Трухан Вікторыя Аляксандраўна

– як працуе механізм добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі з удзелам дзяржавы? – пераплата дапамогі па догляду дзіцяці да дасягнення 3 гадоў: што рабіць арганізацыі? – ці можна застрахаванай асобе пракантраляваць свайго працадаўцу ў частцы налічэння і выплаты абавязковых страхавых узносаў на пенсіённае і сацыяльнае страхаванне? – ці правядуць выбарачную праверку ў арганізацыі, якая знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі? – ці налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы на расходы арганізацыі ў сувязі з прафілактычнымі прышчэпкамі? – і інш.

Обратная связь

АДКАЗЫ НА ВАШЫ ПЫТАННІ

Штэйнер Аляксей Іванавіч

– ці трэба санітаркам праходзіць стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы? – калі першасны інструктаж праводзіць на працоўным месцы начальнік аддзела, то хто інструктуе начальніка - кіраўнік арганізацыі? – ці неабходна накіроўваць на медкамісію маладога спецыяліста, прынятага на працу ў парадку пераводу? – ці трэба накіроўваць на папярэдні медагляд бухгалтара, у якога ў абавязках ёсць прыём грашовых сродкаў? – і інш.

Репортер

«РАБОЧАЕ АДЗЕННЕ. БЯСПЕКА І АХОВА ПРАЦЫ»: ІНАВАЦЫІ, ЭКСПЕРТЫ І ЖЫВЫЯ ЗНОСІНЫ

Лейчанка Анастасія Міхайлаўна

Выстаўка “Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы» адбылася ў Мінску з 19 па 21 лютага 2025 г. Мерапрыемства штогод збірае вядучых вытворцаў СІА і спецыялістаў у галіне аховы працы, прапаноўваючы не толькі тэхналагічныя навінкі, але і ўнікальную магчымасць для жывых зносін, абмену вопытам і абмеркавання актуальных пытанняў на практычных семінарах

Медицина труда

НЯХАЙ ДЫХАЕЦЦА ЛЁГКА

Сушынская Таццяна Міхайлаўна

Хваробы органаў дыхання лідзіруюць у структуры захворванняў з часовай стратай працаздольнасці. Арганізацыя іх прафілактыкі і лячэння – актуальная задача.

На досуге

ПРАВЕРЫМ ВЕДАННЕ ПРАВІЛАЎ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ У СЕЛЬСКАЙ І РЫБНАЙ ГАСПАДАРКАХ?

Семіч Уладзімір Паўлавіч

Працягваем замацоўваць веды па тэме бяспекі працы ў сельскай і рыбнай гаспадарках.

Паказаць усе