Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ДАІ нагадвае правілы бяспечнага руху ў мокры снег і дождж

14 Марта 2024

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі ДАІ заклікаюць усіх удзельнікаў дарожнага руху быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі ва ўмовах мокрага снегу і дажджу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Як інфармуе Дзяржаўтаінспекцыя, каб пазбегнуць ДТЗ, вадзіцелям трэба адмовіцца ад небяспечных манеўраў і рэзкіх тармажэнняў, асабліва ля пешаходных пераходаў і на закругленні дарогі.

Для бяспекі руху вадзіцелям важна выбіраць аптымальны хуткасны рэжым і ўлічваць, што падчас мокрага снегу і дажджу агляд праезнай часткі змяншаецца. Аўтамабілістам, акрамя таго, рэкамендавана выбіраць павялічаную дыстанцыю і выконваць бяспечны бакавы інтэрвал.

Пешаходам таксама неабходна выконваць правілы бяспечных паводзін ва ўмовах мокрага снегу і дажджу і ў цёмны час сутак абазначаць сябе святлоадбіўнымі элементамі.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны