Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У рамках месячніка бяспекі мабільная група Гарадоцкага райвыканкама наведала сельгаспрадпрыемства

16 Июля 2024

У рамках месячніка бяспекі працы ў перыяд правядзення масавых работ па нарыхтоўцы траў і ўборцы кармавых культур дзяржаўны інспектар Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Штыцька Т.Ф. у складзе мабільнай групы Гарадоцкага райвыканкама прыняла ўдзел у працы мабільнай групы з наведваннем філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага унітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «Дзецкасельскі - Гарадок».

У ходзе наведвання вывучаны пытанні выканання заканадаўства па ахове працы пры выкананні работ па нарыхтоўцы травяных кармоў, у тым ліку адпаведнасць патрабаванням бяспекі эксплуатуемай сельскагаспадарчай тэхнікі, азнаёміліся са спосабамі закладкі сіласу, аснашчэннем сельскагаспадарчых машын, задзейнічаных на шлязе сіласнай масы і адпаведнасць іх патрабаванням бяспекі, а таксама вывучаны пытанні забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай аховы.

Са службовымі асобамі і работнікамі прадпрыемства праведзена прафілактычная размова аб неабходнасці выканання патрабаванняў бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ, рамонтных работ сельскагаспадарчай тэхнікі, змянення рэжыму работы ў перыяд моцнай спякоты і прыняцця іншых неабходных мер, якія выключаюць прычыненне шкоды жыццю і здароўю работнікаў у перыяд моцнай спякоты.

Па выніках наведвання кіраўніку сельскагаспадарчага прадпрыемства выдадзены рэкамендацыі на ўстараненне выяўленых парушэнняў.

Крыніца: сайт Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны