Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

МНС нагадала аб правілах эксплуатацыі ў спякоту пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў

12 Июля 2024
Фото из архива

Фота з архіву

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МНС у сувязі з надыходам неспрыяльных умоў надвор'я прапануе прыняць дадатковыя меры для забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі, абслугоўванні, рамонце і мантажы пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Як адзначылі ў выратавальным ведамстве, высокія тэмпературы паветра могуць аказваць адмоўнае ўздзеянне на работу пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў, таму ўладальнікам і вытворцам работ неабходна звярнуць увагу на асобныя моманты. Маркі змазачных, гідраўлічных вадкасцей, якія прымяняюцца ў сістэмах пад'ёмных збудаванняў, павінны адпавядаць тэмпературным умовам, у якіх эксплуатуецца абсталяванне. Неабходна забяспечыць тэмпературны і вільготны рэжым работы абсталявання, прадугледжаны эксплуатацыйнай дакументацыяй. У тым выпадку, калі яго немагчыма забяспечыць, неабходна прыпыніць эксплуатацыю абсталявання.

Варта таксама звярнуць увагу на стан ушчыльняльных злучэнняў гідраўлічных і пнеўматычных сістэм, якія могуць аслабнуць пры ўздзеянні высокіх тэмператур. Пры магчымасці трэба скараціць выкарыстанне абсталявання ў дзённы час - з 11.00 да 18.00.

Неабходна правесці тлумачальную работу з персаналам, які ажыццяўляе эксплуатацыю, абслугоўванне, рамонт, мантаж пад'ёмных збудаванняў і атракцыёнаў на адкрытым паветры з мэтай арганізацыі вытворчасці работ без урону для здароўя.-0-

Крыніца: БЕЛТА 

 
Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны