Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Прафсаюзнай камандай - супраць вытворчага траўматызму

12 Июля 2024

У Кастрычніцкім раёне працавала рэйдавая група Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў з мэтай азнаямлення з бягучай дзейнасцю шэрагу суб'ектаў гаспадарання і аказання ім кансультатыўнай дапамогі па пытаннях аховы працы і захавання тэхнікі бяспекі на працоўных месцах.

Шматпланавае мерапрыемства было праведзена ў адпаведнасці з графікам работы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Згодна з ім, тэхнічныя інспектары працы кожны па сваім кірунку наведалі арганізацыі розных галінаў Кастрычніцкай вобласці. Паколькі ў бягучы перыяд асноўная ўвага ў сферы эканомікі ўдзелена менавіта сельскай гаспадарцы ў сувязі з пачаткам жніва збожжавых і іншых культур, таму пытанні гэтай тэматыкі так ці інакш найбольш часта абмяркоўваліся падчас праверак і падчас правядзення пленарнай часткі семінара-нарады.

У прыватнасці, кіраўнік рэйдавай групы, галоўны тэхнічны інспектар працы Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Анатоль Лапуць азнаёміўся з арганізацыяй уборкі ўраджаю крыжакветных і каласавых у адкрытым акцыянерным таварыстве "Краснаслабодскае", ажыццяўленнем кантролю за выкананнем аховы працы пры выкананні палявых работ, мерапрыемствамі, якія праводзяць прафсаюзная "пярвічка" па забеспячэнні работнікаў сельгасарганізацыі гарачым харчаваннем, спецадзеннем, сродкамі індывідуальнай абароны. Грубых парушэнняў норм і правілаў аховы працы на мехдвары і збожжатоку гаспадаркі не было выяўлена. На бягучым жніве будуць працаваць 3 збожжаўборачныя камбайны, адзін знаходзіцца ў рэзерве, літаральна ў дзень рэйду ажыццяўлялася запраўка кандыцыянераў ахаладжальным рэчывам у кабінах "стэпавых караблёў".

Істотных заўваг не было выяўлена і пры наведванні ДСГУ «Кастрычніцкая сортавыпрабавальная станцыя», дзе зараз таксама прыбіраюць рапс і дапрацоўваюць алейнае семя на збожжатоку ўстановы.

Высокую адзнаку заслугоўвае арганізацыя аховы працы і бытавых умоў для працуючых у філіяле Рагачоўскага МКК Кастрычніцкі малочны завод. Гэта адзначыла і прыняла ўдзел у рэйдзе начальнік Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ірына Кавалеўская.

Ірына Кавалеўская адкрыла пленарную частку рэйдавага мерапрыемства, спыніўшыся ў сваім выступленні на пытаннях прафілактыкі траўматызму на працоўных месцах, парадку расследавання няшчасных выпадкаў на вытворчасці, дзе ёсць свае асаблівасці і нюансы, якія неабходна ведаць як наймальнікам, так і адказным за ахову працы. Так як на дадзены момант на чале кута знаходзіцца адказная кампанія па ўборцы вырашчанага ўраджаю збожжа, выступоўцы акцэнтавалі ўвагу на аспектах паступова набірае абароты жніва: пытаннях арганізацыі гарачага харчавання і працы душавых у сельгасарганізацыях пры рабоце камбайнаў і сушыльнага абсталявання, аб чым праінфармаваў намеснік начальніка Кастрычніцкага РАНС Дзмітрый Барсукоў, аб выніках маніторынгаў і ходзе грамадскага кантролю за бяспекай правядзення сельскагаспадарчых работ паведаміў прафсаюзны інспектар па ахове працы Кастрычніцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Хурсевіч.

Вынікі сённяшняга рэйду паказалі, што суб'екты гаспадарання Акцябршчыны надаюць сферы аховы працы і выкананню тэхнікі бяспекі вялікае значэнне, і адзначаны нулявы траўматызм на вытворчасці па выніках мінулага года з'яўляецца далёка не выпадковым вынікам, - падкрэсліў у заключным выступленні кіраўнік рэйдавай групы Анатоль Лапуць. - Праведзены маніторынг яшчэ раз пацвярджаюць, што ў вас у раёне склалася дружная каманда з ліку прафсаюзных лідэраў, спецыялістаў па ахове працы, якія, знаходзяць паразуменне з сацыяльнымі партнёрамі, не на словах, а на справе праяўляюць клопат аб сваіх членах працоўных калектываў, на належным узроўні ажыццяўляюць кантроль за працоўным працэсам, выступаюць ініцыятарамі шматлікіх карысных спраў. І гэта не можа не цешыць.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства тэхнічныя інспектары рэйдавай групы ўжо ў вузкім коле далі кансультацыі і грунтоўныя адказы па ўзнікшых у прысутных пытаннях адносна працоўнага заканадаўства, норм і правіл аховы працы.

Крыніца: сайт Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны