Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла парушэнні працоўнага заканадаўства ў арганізацыях АПК і ЖКГ[ожидает перевода]

12 Февраля 2025
 

Фота: пракуратура Магілёўскай вобласці
Органы пракуратуры Магілёўскай вобласці праверылі выкананне працоўнага заканадаўства, а таксама правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах, у арганізацыях аграпрамысловага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У рабоце арганізацый АПК і ЖКГ у названай частцы выкрыты недахопы і пралікі. У прыватнасці, наймальнікі дапускалі парушэнні працоўнага заканадаўства, а таксама факты падмены працоўных адносін грамадзянска-прававымі. Пры гэтым часта не выконваўся баланс інтарэсаў сацыяльных партнёраў, нівеляваліся патрабаванні па ахове працы, мінімізаваліся абавязковыя фіскальныя плацяжы.

Напрыклад, у арганізацыях АПК і ЖКГ грамадзянска-прававыя дагаворы заключаліся пры наяўнасці вакантных пасад у штатным раскладзе: жывёлаводаў, вартаўнікоў, паляводаў, трактарыстаў-машыністаў і іншых.

Пры гэтым выяўлены відавочныя факты, якія ўказвалі на падмену працоўных адносін грамадзянска-прававымі:

выкананне работнікам працоўных функцый па прафесіі;
заключэнне грамадзянска-прававога дагавора з выданнем загадаў;
уключэнне працуючага ў вытворчую дзейнасць арганізацыі;
падпарадкаванне правілам унутранага працоўнага распарадку;
распаўсюджванне норм аб матэрыяльнай адказнасці за прычыненне ўрону маёмасці наймальніка.
Работнікам-падрадчыкам неправамерна даваліся водпускі. Яны прыцягваліся да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, лічыліся ў табелях уліку працоўнага часу, што таксама ўласціва працоўным адносінам.
Так, факты вядзення табеляў уліку працоўнага часу з падрадчыкамі, якія выконваюць работы па дагаворах падраду, устаноўлены ў 17 арганізацыях Бабруйскага, Горацкага, Дрыбінскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Круглянскага, Чавускага і Шклоўскага раёнаў.

Пры заключэнні з фізічнымі асобамі грамадзянска-прававых дагавораў абласныя прадпрыемствы не заўсёды забяспечвалі ўнясенне ў іх абавязковых умоў, устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года нумар 314 "Аб некаторых мерах па абароне правоў грамадзян, якія выконваюць работу па грамадзянска-прававых і працоўных дагаворах".

У ходзе праверкі ўстаноўлены і выпадкі выканання работнікамі працоўных абавязкаў без заключэння з імі працоўных дагавораў.

У арганізацыях г.Бабруйска, Асіповіцкага і Чэрыкаўскага раёнаў выяўлены неадпаведнасці ў заключаных працоўных дагаворах з палажэннямі калектыўных дагавораў.

Несвоечасовы разлік з работнікамі пры звальненні дапушчаны ў арганізацыях Бялыніцкага, Глускага, Дрыбінскага, Клімавіцкага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага і Чэрыкаўскага раёнаў а таксама г.Бабруйска, чым парушаны патрабаванні арт.77 Працоўнага кодэкса Рэспублікі.

Як вынік - органы пракуратуры Магілёўскай вобласці ўнеслі больш за 40 актаў нагляду, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 60 службовых асоб.

Для належнай арганізацыі работы па абароне працоўных правоў грамадзян пракурор Магілёўскай вобласці ўнёс у Магілёўскі аблвыканкам прадстаўленне, у якім запатрабаваў устараніць выяўленыя парушэнні.

Крыніца: сайт Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь

 
Усе навіны