Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Суд Ваўкавыскага раёна абараніў правы пенсіянера, які працаваў у асаблівых умовах працы

18 Февраля 2025

Судом Ваўкавыскага раёна разгледжана грамадзянская справа па скарзе Ю. (заяўнік) на рашэнне камісіі па прызначэнні пенсій раённага выканаўчага камітэта.

У скарзе заяўнік указаў, што з 1994 па 2001 гады і з 2002 па 2006 гады ён працаваў вадзіцелем аўтамабіля па вывазе лесу ў лясгасе. Указаная работа дае яму права на датэрміновую пенсію па ўзросту на льготных умовах.
У красавіку 2024 года ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прызначыла яму пенсію па ўзросту за работу ў асаблівых умовах працы, аднак праз 4 месяцы прыняла рашэнне аб спыненні выплаты гэтай пенсіі ў сувязі з тым, што выдадзеная наймальнікам удакладняючая даведка і занятасць заяўніка на работах па вывазе лесу з месцаў высечак.
Заяўнік абскардзіў вышэйназванае рашэнне камісіі ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама, але яго скарга была пакінутая без задавальнення.
Заяўнік меркаваў, што ў прызначэнні пенсіі яму адмоўлена неабгрунтавана, паколькі для яе назначэння былі прадастаўлены ўсе дакументы, прадугледжаныя заканадаўствам, у тым ліку і ўдакладняючая даведка работадаўцы, якая пацвярджае яго занятасць на работах па вывазе лесу.
Ён прасіў суд прызнаць неабгрунтаваным рашэнне камісіі па назначэнні пенсій раённага выканаўчага камітэта аб спыненні выплаты датэрміновай пенсіі па ўзросту за работу з асаблівымі ўмовамі працы і абавязаць камісію прызначыць яму датэрміновую пенсію па ўзросту за такую работу.

Прадстаўнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама лічыла, што скарга з'яўляецца неабгрунтаванай і прасіла адмовіць у яе задавальненні.

Прадстаўнік лясгаса са скаргай згодна, паколькі патрабаваныя камісіяй дакументы ў пацвярджэнне спецыяльнага стажу ў лясгасе не захаваны, таму што іх тэрмін захоўвання складае максімум 10 гадоў. Занятасць заяўніка на работах з асаблівымі ўмовамі працы ў названым перыядзе часу пацвярджаецца іншымі пісьмовымі доказамі, таму прасіла скаргу задаволіць.
Разгледзеўшы матэрыялы справы, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні", суд прыйшоў да высновы, што скарга з'яўляецца абгрунтаванай і падлягае задавальненню.

Рашэннем суда Ваўкавыскага раёна пастаноўлена:
- прызнаць неабгрунтаваным рашэнне камісіі па назначэнні пенсій раённага выканаўчага камітэта аб спыненні заяўніку выплаты датэрміновай пенсіі па ўзросту за работу з асаблівымі ўмовамі працы;
- абавязаць упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта выплачваць заяўніку пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы.

Не пагадзіўшыся з рашэннем суда першай інстанцыі, у пададзенай апеляцыйнай скарзе ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ўказала, што прадстаўленыя суду доказы не пацвярджаюць занятасць заяўніка на работах з асаблівымі ўмовамі працы на вывазцы лесу на працягу поўнага працоўнага дня ў спрэчны перыяд. німальнікам у дачыненні да заяўніка зроблены правільна, таму прасіла рашэнне суда адмяніць.
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Гродзенскага абласнога суда, праверыўшы законнасць і абгрунтаванасць рашэння суда ў абскарджанай частцы, заслухаўшы заяўніка, яго прадстаўніка, прадстаўніка лясгаса, сведак, вывучыўшы пенсійныя справы заяўніка, матэрыялы грамадзянскай справы, палічыла апеляцыйную скаргу следчай, якая не падлягае задаволенню.
Факт выканання заяўнікам работы з асаблівымі ўмовамі працы і яго занятасці поўны рабочы дзень пацверджаны далучанымі да матэрыялаў справы дакументамі і паказаннямі сведак супрацоўнікаў, якія працавалі разам з заяўнікам у лясгасе ў той жа перыяд і выконвалі ідэнтычную з ім работу, якім была назначана датэрміновая пенсія па ўзросту за работу з асаблівымі ўмовамі.
Факт ідэнтычнасці працы заяўніка і дадзеных працаўнікоў прадстаўніком упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама абвергнуты не быў.
Патрабаваныя камісіяй па прызначэнні пенсіі дакументы ў пацвярджэнне спецыяльнага стажу заяўніка, не змяшчаюць інфармацыі аб транспартных сродках, якія выкарыстоўваюцца для вывазкі нарыхтаванага лесу і іх вадзіцелях, і не могуць з'яўляцца асноўнымі дакументамі для пацверджання занятасці на вывазе лесу.
Удакладняючая даведка ў дачыненні да заяўніка аб яго рабоце, якая дае яму права на пенсію па ўзросту за работу з асаблівымі ўмовамі працы, складзена на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць спецыяльны стаж заяўніка, адпавядае патрабаванням нарматыўных прававых актаў і выдадзена наймальнікам абгрунтавана.

Вызначэннем судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Гродзенскага абласнога суда рашэнне суда Ваўкавыскага раёна пакінута без змянення, а апеляцыйная скарга ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта - без задавальнення.
Суд абавязаў кіраванне

Крыніца: сайт Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 

 

Усе навіны