
Фота з архіву
17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якімі правіламі трэба кіравацца пры выхадзе на лёд, расказалі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
"Бяспечная таўшчыня лёду: для аднаго чалавека - не менш як 7 см, для збудавання катка - не менш як 12 см, для ўчынення пешай пераправы - не менш як 15 см, для праезду аўтамабіляў - не менш як 30 см", - расказалі ва УУС.
Забараняецца выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці (смуга, снегапад, дождж), пры пераходзе вадаёма групай неабходна выконваць адлегласць адзін ад аднаго (5-6 м), нельга адпускаць дзяцей адных на лёд (на рыбалку, катанне на лыжах і каньках) без нагляду.
Не збірайцеся групамі на асобных участках лёду, не выходзьце на яго ў адзіночку, не набліжайцеся да прамоін, расколін, палонках, не скочвайцеся на санках, лыжах з стромкіх берагоў на змёрзлы вадаём. Не рэкамендуецца выходзіць на лёд у цёмны час сутак і пры дрэннай бачнасці перапраў, падыходзіць да вадаёма ў стане алкагольнага ап'янення. Затрашчаў лёд - не рызыкуй, вярніся на бераг.
Праваахоўнікі заклікаюць не рызыкаваць сваім жыццём і не выходзіць на тонкі лёд. Невыкананне правілаў бяспекі на водных аб'ектах у зімовы перыяд часта становіцца прычынай гібелі і траўматызму людзей.