Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
+375 17 203 08 28info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Вальшчык лесу смяротна траўміраваны ў Брагінскім раёне

13 Февраля 2025

 

Скриншот видео СК
Скрыншот відэа СК

13 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Следчыя ўстанаўліваюць абставіны смяротнага траўміравання вальшчыка лесу ў Брагінскім раёне, паведамілі БЕЛТА у СК.

Трагедыя здарылася ўвечары 12 лютага ў Верхнеслабодскім лясніцтве. Падчас валкі дрэў спілаваная асіна абрынулася на 45-гадовага мужчыну. Ад траўм ён памёр у бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Абставіны здарэння ўсталюе Брагінскі раённы аддзел Следчага камітэта падчас праверкі. Асаблівую ўвагу нададуць высвятленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі гібелі работніка.

У СК у чарговы раз нагадалі аб неабходнасці захавання правіл тэхнікі бяспекі і аховы працы. "Лепшая прафілактыка траўм - гэта асцярожнасць і абачлівасць", - падкрэслілі ў ведамстве.

Крыніца: БЕЛТА 
Усе навіны